Зарплаты бюджэтнікаў за май індэксавацца не будуць

Рост коштаў са снежня па май у Беларусі склаў 5,2% / Еўрарадыё
Рост коштаў са снежня па май у Беларусі склаў 5,2% / Еўрарадыё

Мінімальную зарплату, а таксама травеньскія зарплаты бюджэтнікаў, прывязаныя да базавай велічыні і базавай стаўцы, індэксаваць не будуць, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве спасылаюцца на закон аб індэксацыі. Згодна з ім, пералік заробкаў робіцца, калі з моманту папярэдняй індэксацыі інфляцыя перавысіла парог у 5%.

Апошні раз заробкі бюджэтнікаў пераглядалі ў студзені 2021 года. Тады былі павышаны базавая велічыня і базавая стаўка. Пры гэтым "індэкс спажывецкіх цэн за травень 2021 года не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня". Лічбу ведамства не называе, але да 5% там не хапіла хутчэй за ўсё зусім няшмат. Згодна са свежымі дадзенымі Мінстата, цэны са снежня па май выраслі на 5,2%. Пры гэтым са снежня па студзень яны змяніліся на 0,67%.

У мінпрацы таксама нагадалі пра магчымасць аднаразовага перагляда памераў аплаты працы, дапамог і стыпендый. Закон гэта прадугледжвае. Але нядаўна быў павышаны пражытачны мінімум, таму гэтыя грашовыя даходы таксама "індэксацыі за травень 2021 года не падлягаюць".

Без зменаў застаецца, і мінімальная зарплата ў 400 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі