Інфляцыя з пачатку года склала ў Беларусі 5,2%
![Інфляцыя з пачатку года склала ў Беларусі 5,2%](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/banki-2403.jpg.webp?itok=A86am07v)
За травень кошты ў Беларусі ў параўнанні з красавіком выраслі на 0,6%, паведамляе Белстат.
Затое з пачатку года інфляцыя склала ўжо 5,2%. А калі параўнаць сёлетні травень з траўнем 2020-га — ажно 9,4%. Гэта рэкордны паказчык за апошнія пяць гадоў.
Агульны ўзровень цэн на харчовыя і нехарчовыя тавары за травень вырас на 0,8%, а на паслугі — знізіўся на 0,2%.
Найбольш за травень выраслі цэны на сталовыя (2,5%), рамонт абутку (2,3%), тэкстыль для хатняй гаспадаркі (1,6%), а таксама лазні (1,3%). У параўнанні з красавіком патаннелі арэнда жылля(-0,9%), культурныя мерапрыемствы і страхаванне (-0,8%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.