Заснавальнік жаночай клінікі нясе на Эверэст яйцаклеткі і сперму беларусаў
На Эверэст збіраецца падняцца Андрэй Пекураў — адзін з заснавальнікаў сеткі клінік рэпрадуктыўнага здароўя EVACLINIC. Ён плануе даставіць на найвышэйшую кропку Зямлі донарскія палавыя клеткі, а таксама запіскі з пажаданнямі кліентаў, піша marketing.by.
Цяпер Пекураў знаходзіцца ў базавым лагеры Эверэста на вышыні 5364 метры.
Клініка запусціла праект Еva Galáctica. Кожны ахвочы можа пакінуць у EVACLINIC ці на спецыяльным сайце свае мары. Андрэй Пекураў агучыць іх на вяршыні Эверэста.
Таксама беларус нясе з сабрй д'юар (спецыяльны посуд), дзе ў вадкім азоце пры тэмпературы -196 захоўваюцца крыакансерваваныя яйцаклеткі і сперматазоіды.
Навошта гэта робіцца, не паведамляецца.
Штурм Эверэста прызначаны на 18 траўня 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.