Заснавальніка ініцыятывы экс-сілавікоў выключылі з арганізацыі

Заснавальніка ініцыятывы экс-сілавікоў выключылі з арганізацыі

З арганізацыі былых сілавікоў тыдзень таму выключаны яе заснавальнік Андрэй Астаповіч. Як піша "Наша Ніва", удзельнікі арганізацыі не сышліся ў поглядах на будучыню ініцыятывы.

На мінулым тыдні Святлана Ціханоўская абвясціла пра стварэнне Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра на базе ініцыятывы. Гэты цэнтр будзе займацца стратэгічным планаваннем і распрацоўкай тактычных дзеянняў па ўзнаўленні ў Беларусі законнасці і правапарадку, зборам і аналізам аператыўна значнай інфармацыі, у тым ліку аб пратэснай актыўнасці, а таксама каардынаваць дзеянні актыўных груп.

Паводле неафіцыйных звестак, Астаповіч быў супраць таго, каб арганізацыя ператваралася ў палітычную арганізацыю і далучалася ў працы да штаба Ціханоўскай. Гэта і стала прычынай канфлікту.

27-гадовы Андрэй Астаповіч пяць гадоў адпрацаваў у Следчым камітэце. Калі пачаліся выбары, спярша ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а потым напісаў рапарт на звальненне. 

Астаповіч адказваў за супрацу экс-сілавікоў і Народнага антыкрызіснага кіравання Паўла Латушкі. Мяркуецца, што супрацу з гэтай арганізацыяй ён працягне. Хутчэй за ўсё, піша "Наша Ніва", ён там зоймецца стварэннем новай арганізацыі сілавікоў, якія пакінулі працу і з’ехалі з Беларусі пасля выбараў.

Астаповіч удзельнічаў у эфіры Еўрарадыё — каментаваў "зліў" прамовы Мікалая Карпянкова пра "лагеры для востракапытных".

Пазней ініцыятыва заявіла, што ніякага расколу ў арганізацыі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі