Засталіся дзве беларускі-кандыдаткі для палёту ў космас

Каго ж з іх у выніку адправяць у космас? / president.gov.by
Каго ж з іх у выніку адправяць у космас? / president.gov.by

Засталіся дзве беларускі-кандыдаткі для палёту ў космас — асноўная і дублюючая. Іх прозвішчы пакуль не называюць, піша @sputnikby. Адзначаецца, што выбар быў зроблены ў Беларусі, і цяпер кандыдаткі вывучаюць праграму даследаванняў. Чакаецца, што пасля ўзгаднення з "Раскосмасом" яны паедуць у Расію "на падрыхтоўку непасрэдна да палёту".

Летась для палёту ў космас былі адабраныя шэсць беларусак, якія прайшлі медкамісію ў РФ.

Першапачаткова палёт беларускай касманаўткі быў запланаваны на восень 2023-га. Пазней з'явілася інфармацыя, што яго могуць перанесці. Так і сталася. У лютым "Раскосмас" паведаміў, што ён адкладзены на паўгода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі