Затрымалі беларуску, якая ваявала ва Украіне па баку сепаратыстаў? (фота)
Трое жанчын-баевікоў былі затрыманыя ўкраінскімі вайскоўцамі каля гары Карачун.
Спачатку ўкраінцы абвінавацілі жанчын у тым, што яны былі снайперкамі. Яны гэтыя абвінавачванні адкідаюць, піша “Наша Ніва”.
Мяркуючы па фота, у цэнтры стаіць Наталля Красоўская, ураджэнка Барысава, якая фігуравала на адным з прапагандысцкіх відэа, знятых расійскімі журналістамі.