Затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна

Затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна

Стала вядома пра затрыманне блогера Сяргея Пятрухіна (Youtube-канал "Народны рэпарцёр"). Пра гэта распавёў яго калега Аляксандр Кабанаў

Паведамляецца, што  Пятрухін планаваў ехаць да Сяргея Ціханоўскага, аднак перастаў выходзіць на сувязь. Па звестках блогера Уладзіміра Цыгановіча (MozgON), АМАП затрыамў Пятрухіна ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна. 

Праваабарончы сайт "Вясна" высвятляе таксама месцазнаходжанне блогера Уладзіміра Няронскага ("Слуцк для жизни"). У апошнія дні ён ездзіў разам з Сяргеем Ціханоўскім. 

Ціханоўскага, як распавядала Еўрарадыё, затрымалі сёння ўдзень каля Магілёва. Апошнімі днямі блогер ездзіў па краіне і рабіў стрымы з людзьмі ў розных яе кутках. Ён планаваў правесці ў Бабруйску "Антыпарад". 

Увечары сваякам Ціханоўскага паведамілі, што яго прывезлі ў гомельскі ІЧУ. 

Разам з Ціханоўскім затрымалі кіроўцаў Сяргея Лазарэнку і Андрэя Ільюка. Іх аўтамабілі апячаталі, але на рукі не выдалі ніякіх дакументаў. Кіроўцаў пратрымалі ў РАУС з 13-й да 19-й гадзіны, не давалі паесці. А потым адпусцілі, не склаўшы ніякіх пратаколаў.

У Мінску і Магілёве адбыліся стыхійныя акцыі ў падтрымку Ціханоўскага. Ёсць звесткі пра затрыманні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі