Затрымалі былога футбаліста "Крумкачоў"

Аляксандр Яцкевіч / krumkachy.com
Аляксандр Яцкевіч / krumkachy.com

Затрымалі былога футбаліста "Крумкачоў" Аляксандра Яцкевіча, паведамляе "Наша ніва". Месяц таму ён скончыў кар'еру гульца.

Яцкевічу 38 гадоў. У вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату ён правёў каля 300 матчаў. За "Крумкачы" выступаў у 2019-2022 гадах, быў капітанам каманды. Таксама гуляў за "Слуцк", "Нафтан", "Тарпеда-БелАЗ" і іншыя каманды.

Пра затрыманне былога футбаліста паведамілі праўладныя тг-каналы. Атрымліваецца, што ён трапіўся на фэйкавую рассылку, якую арганізавалі ад імя BYPOL спецслужбы рэжыму.

Як піша "Трыбуна", прычынай затрымання стала акцыя падчас кубкавага матча супраць мінскага "Дынама" 1 верасня 2020-га. Тады футбалісты "Крумкачоў" выйшлі ў майках "Мы супраць гвалту". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі