Затрыманая група беларусаў, якая 5 гадоў крала дарагія аўтамабілі ў Расіі
Затрыманая група беларусаў, якая 5 гадоў крала дарагія аўтамабілі ў Расіі. Машыны, прыгнаныя з Масквы і Санкт-Пецярбурга, легалізоўваліся ў Беларусі, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС.
Група складалася з васьмі чалавек, большасць з іх — ураджэнцы Полацка і Наваполацка. Іх арыштавалі. Ёсць звесткі, што ў 2014-2019 гадах у Расіі было скрадзена больш за 40 аўтамабіляў. Каля 30 з іх знайшлі ў падазраваных, у тым ліку і па месцы іх жыхарства. Гэта — Hyundai Solaris, Audi Q5, Audi Q7, Audi A4, Toyota RAV, Nissan X-Trail, Land Rover Freelander, Kia Sportage, Volkswagen Tiguan.
Скрадзеныя машыны ў Беларусі ставілі ў гаражы, у іх змянялі ідэнтыфікацыйныя нумары, выраблялі падробленыя дакументы. Пасля гэтага аўто прадавалі.
Аператыўнікі падчас ператрусаў знайшлі прыстасаванні, з дапамогай якіх скрадаліся машыны, ці змянялася маркіроўка ідэнтыфікацыйных нумароў. Выяўлены і буйныя сумы замежнай валюты. Сілавікі высвятляюць усе эпізоды злачыннай дзейнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.