У Мінску знік лідар "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч

Дзяніс Урбановіч / nn.by 
Дзяніс Урбановіч / nn.by 

У Мінску знік лідар "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч. Ён перастаў выходзіць на сувязь з вечара 21 траўня. Дзе зараз знаходзіцца актывіст, невядома.

Актывіст Леанід Кулакоў паведаміў "Свабодзе", што Дзяніс Урбановіч прыехаў наведаць яго 21 траўня і паехаў "дзесьці пасля 16:00". Па словах Кулакова, Урбановіч павінен быў паехаць дадому, але знік.

АБНОЎЛЕНА: Урбановіч ўжо на волі. Як паведаміў яго брат, актывіста вазілі на допыт у Депортамент фінансавых расследаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі