Затрыманых у лазні жодзінцаў асудзілі на 15-25 сутак

Затрыманых у лазні жодзінцаў асудзілі на 15-25 сутак

Затрыманых у прыватнай лазні жодзінцаў асудзілі на 15-25 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе тг-канал @viasnanazirae. Па версіі міліцыі, увечары 24 красавіка 13 жанчын і 7 мужчын "праводзілі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства”. Навіну пра гэта сілавікі праілюстравалі фотаздымкам застолля і бел-чырвона-белага сцяга на падлозе. Людзей затрымалі і прывезлі ў міліцыю. Жанчын пазней адпусцілі, а мужчын пакінулі.

Чацвёра затрыманых мужчын — Аляксандр Кавалёў, Яўген Шаляпень, Станіслаў Рэпкін і Яўген Літвінаў — абвясцілі галадоўку. Яны пратэстуюць супраць таго, што ім выставілі абвінавачванні ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. У затрыманых дома адбыліся ператрусы.

Суды праходзілі 27 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі