Заўзятара, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам, зноў будуць судзіць

Заўзятара, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам, зноў будуць судзіць

Новы суд чакае Аляксандра Вянгерскага, які адбыў 10 сутак арышту за тое, што выбег з нацыянальным сцягам на поле падчас футбольнага матчу БАТЭ — "Арсенал", перадае Радыё "Свабода".

Хлопца мусілі выпусціць а 21-й гадзіне 8 кастрычніка. Сваякі прыехалі ў Барысаў, каб сустрэць яго. Але там яны выпадкова даведаліся, што Вянгерскага ў Барысаве ўжо няма — яго перавялі ў Вялейку, дзе яго чакае новы суд. Ён адбудзецца ў панядзелак. 

У чым вінавацяць 26-гадовага актывіста, пакуль не вядома. Не выключана, што яго могуць судзіць за ўдзел у вулічнай акцыі ў Мінску 8 верасня. 

Раней паведамлялася, што падчас свайго 10-сутачнага арышту Вянгерскі трымаў галадоўку. Ён заявіў, што робіць гэта на знак падтрымкі ўсіх беларускіх палітвязняў. Таксама матывам для галадоўкі стала нязгода хлопца з абвінавачаннем у непадпарадкаванні міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі