Заўзятары з хакейнага чэмпіянату свету будуць везці кантрабанду
Вядома ж, не ўсе. Увогуле, кантрабандысты на беларускай мяжы падчас сусветнага першынства не актывізуюцца.
Рызыка кантрабанды тавараў у гэты перыяд ацэньваецца як "памяркоўная". Такая выснова ўтрымліваецца ў сумеснай справаздачы экспертаў з Беларусі, краін Балтыі, Польшчы, Расіі, Украіны.
Адзначаецца, што асобную катэгорыю патэнцыйных правапарушальнікаў у пунктах пропуску могуць скласці замежнікі з ліку хакейных заўзятараў. Яны могуць везці з Беларусі цыгарэты, алкаголь, аўтамабільнае паліва і нават культурна-мастацкія каштоўнасці пад выглядам сувеніраў.
У Беларусь жа могуць спрабаваць правезці "высокадаходныя прамысловыя тавары", валюту і аўтатранспарт, інфармуе БЕЛТА.