Завяршаецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію
Ён знаходзіцца ў гэтай краіне трэці дзень.
Сёння завяршаецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. Беларускі кіраўнік прыбыў у Тбілісі пазаўчора, 22 красавіка. За два дні ён правёў перамовы з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, прэм’ер-міністрам Іракліем Гарыбашвілі, а таксама сустрэўся з каталікосам-патрыярхам усяе Грузіі, мітрапалітам Іліёй ІІ.
Асноўнай тэмай перамоваў стала падтрымка суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі. У прыватнасці, Лукашэнка заявіў, што па-ранейшаму не стане прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію.
Плануецца, што сёння Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Аўтаномную Рэспубліку Аджарыя. Там адбудуцца перамовы са старшынёй кабінета міністраў рэспублікі Арчыпам Хабадзэ.