Завяршэнне матча Азаранка і Адзакі перанеслі на 21 чэрвеня

Завяршэнне матча Азаранка і Адзакі перанеслі на 21 чэрвеня

Тэнісны матч паміж беларускай Вікторыяй Азаранка і японкай Рысай Адзакі перанесены на 21 чэрвеня. Такое рашэнне было прынятае ў трэцім сэце сустрэчы ў сувязі з надыходам цемры. 

Да гэтага ў матчы першага раўнда "Mallorca Open" беларуска і японка абмяняліся перамогамі ў сэтах — 6:3, 4:6. У трэцім сэце пакуль вядзе Адзакі — 5:4. 21 чэрвеня падаваць на матч выйдзе японская тэнісістка.

Нагадаем, што для Азаранкі гэта першы матч пасля доўгага перапынку, звязанага з нараджэннем сына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі