Заяву Сяргея Кунцэвіча пра катаванні ў СІЗА КДБ будзе разглядаць... КДБ
Заяву Сяргея Кунцэвіча пра катаванні ў СІЗА КДБ Следчы камітэт накіраваў у... КДБ для "арганізацыі разгляду", паведамляе Радыё "Свабода".
Як гаворыцца ў лісце са Следчага камітэта, заява датычыць "умоваў утрымання заяўніка ў следчым ізалятары КДБ РБ і ўжывання да заяўніка фізічнай сілы і спецсродкаў у будынку КДБ і СІЗА-1". Следчы камітэта абавязаў КДБ паведаміць Кунцэвічу пра вынікі разгляду заявы.
Разам з лістом са Следчага камітэта Кунцэвіч атрымаў позву з аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёну Мінску — з яго спагаюць 484,03 рубля ў фонд сацыяльнай абароны.
Паплечнік Мікалая Статкевіча Сяргей Кунцэвіч быў затрыманы па "справе патрыётаў". Яго трымала ў СІЗА КДБ і СІЗА №1 МУС і выпусцілі 2 чэрвеня. Пасля выхаду Кунцэвіч распавёў, што ў ІЗА КДБ яго катавалі падчас допыту, у тым ліку — электрашокерам.
Пазней старшыня КДБ Валерый Вакульчык у каментарах журналістам не пацвердзіў звесткі пра катаванні затрыманых і заявіў, што тыя самі просяцца, каб іх перавялі з СІЗА №1 у СІЗА КДБ.