Збіты ўладальнік кветкавай крамы разам з сям'ёй пакінуў Беларусь

Максім Харошын звярнуўся да беларусаў / instagram
Максім Харошын звярнуўся да беларусаў / instagram

Збіты ўладальнік кветкавага магазіна Максім Харошын разам з сям'ёй пакінуў Беларусь. Максім запісаў відэа, у якім распавядае, што, хоць гэта было і не проста, ён знаходзіцца на рэабілітацыі ў адной з краін Балтыі і збіраецца вярнуцца.

"Вялікі дзякуй за ўсю тую дапамогу, якую вы аказалі маёй сям'і. Для мяне гэта вельмі важна. Я б зрабіў тое ж самае для вас, і дакладна яшчэ зраблю. Я абавязкова вярнуся, буду прывозіць букеты і буду вас радаваць. Таму што мы дакладна пераможам", — сказаў Максім на відэа. А ў посце да роліка дадаў:

"Я толькі цяпер выдыхнуў, абняў сына, жонку і расплакаўся. Ад мінулага страху і ад той падтрымкі, якую я атрымаў ад Вас".

Максіма Харошына затрымалі невядомыя ў балаклавах у двары яго дома. Праз дзве гадзіны пасля затрымання з'явілася шакуючае відэа, на якім медыкі выводзяць Максіма з Першамайскага РУУС. У бальніцы дактары зафіксавалі у Максіма ацёк унутраных органаў, ацёк машонки, падазрэнне на пералом галёнки, пералом носа, чэрапна-мазгавую і іншыя траўмы.

Падчас пратэстных акцый Максім дарыў мінакам кветкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі