Зборная Беларусі па футболе абыграла Балгарыю — 2:1 (відэа)
Зборная Беларусі па футболе абыграла Балгарыю — 2:1. Адборачны матч чэмпіянату свету ў пятніцу прайшоў на “Барысаў-Арэне” ў прысутнасці крыху больш за 6 тысяч заўзятараў. Лік адкрыў Міхаіл Сівакоў на 32-й хвіліне з пенальці, на 80-й супер-гол забіў Павел Савіцкі. На апошняй хвіліне госці адзін гол адыгралі.
Наша каманда выступала ў наступным складзе: Чэрнік, Алісейка, Паліцевіч, Філіпенка (капітан), Сівакоў, Мацвейчык, Маеўскі (Гардзяйчук, 89), Драгун, Балановіч, Лапцеў (Быкаў, 74), Савіцкі (Скавыш, 86).
Гэта першая перамога зборнай у адборачным цыкле і першы поспех галоўнага трэнера Ігара Крывушэнкі. Пасля шасці матчаў у беларускай зборнай 5 ачкоў, яна па-ранейшаму знаходзіцца на перадапошнім, пятым месцы ў групе “А”. 31 жніўня беларусы згуляюць у гасцях з Люксембургам.
Вынікі іншых матчаў групы: Швецыя — Францыя — 2:1, Галандыя — Люксембург — 5:0.