Зборная Беларусі па футболе выйграла ў Новай Зеландыі — 1:0 (відэа)

Зборная Беларусі па футболе выйграла ў Новай Зеландыі — 1:0 (відэа)

Зборная Беларусі па футболе выйграла ў Новай Зеландыі — 1:0. Таварыскі паядынак прайшоў у панядзелак на мінскім стадыёне “Трактар” пад моцным дажджом у прысутнасці 2500 заўзятараў. Адзіны гол у пачатку другога тайма (на 47-й хвіліне) забіў абаронца Дзяніс Палякоў. Беларусы мелі перавагу, упусцілі некалькі выдатных момантаў, але і госці таксама не былі ўвесь час каля сваёй брамы, спрабавалі шукаць шчасця каля брамы беларусаў (на шчасце, свае шанцы яны ўпусцілі).

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Клімовіч, Бурко (Алісейка, 71), Палякоў (Паўлавец, 86), Паліцевіч (капітан), Сачыўка, Рыас (Мацвейчык, 71), Корзун, Маеўскі (Бярозкін, 79), Быкаў, Скавыш (Лапцеў, 62), Гардзяйчук (Савіцкі, 62).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі