Зборная Калумбіі гуляла ў меншасці з Японіяй ужо з 3-й хвіліны (відэа)

Зборная Калумбіі гуляла ў меншасці з Японіяй ужо з 3-й хвіліны (відэа)

На чэмпіянаце свету па футболе зборная Калумбіі гуляла ў меншасці з Японіяй ужо з 3-й хвіліны. Матч праходзіў у аўторак у Саранску ў прысутнасці больш за 40 тысяч балельшчыкаў. Карлас Санчас Марэна быў выдалены за гульню рукой у сваёй штрафной пляцоўцы. Быў прызначаны пенальці, які рэалізаваў Кагава. Аднак, гуляючы ў меншасці, калумбійцы на 39-й хвіліне зраўнялі лік, вызначыўся Кінтэра. Пераможны для японцаў гол забіў на 73-й Осака — 2:1. Вынік нечаканы.

19 чэрвеня пройдзе другі паядынак групы "Н", у ім сустрэнуцца зборныя Польшчы і Сенегала, пачатак у 18:00. Жывая трансляцыя  на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі