"Зеніт" вывеў Юрыя Жаўнова з заяўкі на чэмпіянат Расіі

32-гадовы Юрый Жаўноў падпісаў кантракт з піцерскім клубам у лютым 2010-га. Але зрабіцца асноўным варатаром “трубы” ён не змог праз рэгулярныя траўмы. Тым не менш, у складзе "Зеніта" ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Расіі (2010, 2012), уладальнікам Кубка (2010) і Суперкубка (2011). А ў 2007 годзе, выступаючы ў складзе "Масквы", быў прызнаны лепшым варатаром чэмпіянату Расіі, паведамляе БелТА.

Да пераезду ў расійскую сталіцу Жаўноў гуляў у барысаўскім БАТЭ. У 2002 годзе ён стаў чэмпіёнам Беларусі, у 2003-м прызнаны лепшым галкіперам Беларусі, а ў 2010-м — лепшым футбалістам Беларусі.

Фота: www.fc-zenit.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі