Жанчына атрымала год калоніі за тэлефанаванне ў міліцыю і словы пра Лукашэнку

Сведкам на судзе быў ганцавіцкі міліцыянер

Сведкам на судзе быў ганцавіцкі міліцыянер / ganc-chas.by

Жыхарка Ганцавіцкага раёна Алена Міхалюк патэлефанавала ў міліцыю і выказалася пра Аляксандра Лукашэнку. Была распачата крымінальная справа, у кастрычніку яе асудзілі на год калоніі агульнага рэжыму (рашэнне прыняла суддзя Аксана Зоткіна). Сваю віну Міхалюк прызнала толькі часткова.

Як паведамляюць праваабаронцы, здарэнне адбылося 10 жніўня. Увечары, ужыўшы алкагольныя напоі і пасварыўшыся з сужыцелем на глебе рэўнасці, жанчына тры разы тэлефанавала ў аддзяленне міліцыі. Як паведаміў на судзе сведка, старшы дзяжурны інспектар, Алена Міхалюк прасіла прыслаць нарад міліцыі, але не называла прычыну выкліку. А пасля нібыта абразіла Лукашэнку (што менавіта сказала, невядома). За кратамі жанчына знаходзіцца з 11 жніўня. Алена Міхалюк мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і гадуе непоўнагадовае дзіця.

За "абразу Лукашэнкі" ў Беларусі за апошнія гады асуджаныя сотні, а магчыма і тысячы людзей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі