Жанчыны-коткі спявалі ў гродзенскіх сметніцах (фота)
2 ліпеня ў Гродне гурт 3D правёў незвычайную акцыю.
Маладыя людзі вырашылі прыцягнуць увагу да праблемы бяздомных жывёл. Разам з імі былі коткі з гродзенскага прытулку.
Для выступлення артыстак спецыяльна загрыміравалі пад жанчын-котак з фільма "Бэтмэн". А на падтанцоўцы ў іх былі "людзі-зоркі" ў музычных дысках. Па словах арганізатараў, яны сімвалізавалі нараджэнне новых зорак — "першага дуэта людзей і жывёл".
Таксама прайшоў дабрачынны аўкцыён. Карціну, намаляваную коткамі, прадалі амаль за 2 мільёны рублёў. Таксама мінакі падчас акцыі добраахвотна ахвяравалі грошы на дапамогу гродзенскаму прытулку бяздомных жывёл.