Жаночы біятлонны спрынт у Сочы: Беларусь засталася без медалёў

Домрачава стартавала 22-й і ад самога пачатку гонкі паказвала даволі нізкую для сябе хуткасць. Пасля першага агнявога рубяжа, на якім яна дапусціла промах, беларуска прайгравала лідару 37,4 секунды. На другім рубяжы яна страляла чыста, але хуткасць зноў была не найлепшай. Дар’я спачатку фінішавала другой, але паступова яе адцяснілі іншыя фаварыткі гонкі, якія стартавалі ў сярэдзіне і ў канцы.



Надзея Скардзіна зноў бездакорна адстралялася, але не паказала добрай хуткасці, у выніку яна на 17-м месцы. Анастасія Дубарэзава заняла 34-е месца, а Людміла Калінчык — 37-е.



Перамога ў гонцы дасталася славацкай біятланістцы Анастасіі Кузьміной, другое месца ў расіянкі Вольгі Вілухінай, а на трэцім месцы — украінка Віта Семярэнка.  



У аўторак 11 лютага пройдзе жаночая гонка пераследу, на якой у беларусак застаюцца добрыя шансы на ўзнагароды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі