Жарко: Сёлета ў сацыяльнай сферы плануецца сярэдні заробак 800 рублёў

Жарко: Сёлета ў сацыяльнай сферы плануецца сярэдні заробак 800 рублёў

Да канца 2017 года ў сацыяльнай сферы ў Беларусі плануецца сярэдні заробак у памеры 800 рублёў. У 2018-м ён мусіць быць яшчэ большым. Пра гэта віцэ-прэм’ер Васіль Жарко заявіў у аўторак па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу знайсці магчымасці для павышэння заробкаў у сацыяльнай сферы. Ён адзначыў, што лекары і настаўнікі — гэта аснова грамадства.

“Заробак педагога, як і заробак лекара, павінен быць годным, — цытуе словы Жарко прэс-служба кіраўніка дзяржавы. — І задачу прэзідэнт паставіў. Яна павінна быць выканана і ў гэтым, і ў наступным годзе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі