Журналістку АНТ аштрафавалі за язду непрышпіленай у тэлеэфіры

Журналістку АНТ аштрафавалі за язду непрышпіленай у тэлеэфіры

Сюжэт на тэлеканале АНТ стаў нагодай для разбіральніцтва ў ДАІ, піша abw.by.

Сюжэт выйшаў у эфір 31 сакавіка (у запісе ён пачынаецца з 23-й хвіліны). Ён прысвечаны Капыльшчыне і Году малой радзімы. Падчас здымак старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч і карэспандэнтка АНТ Вольга Сулімава некалькі разоў сядаюць у аўтамабіль але не прышпільваюцца рамянямі бяспекі. На заднім сядзенні можна заўважыць яшчэ і тэлеаператара, які таксама едзе непрышпіленым.

Тэлеглядач Аляксандр Максіменя накіраваў у ДАІ заяву, дзе выклаў сутнасць парушэнні. З ДАІ УУС Мінгарвыканкаму яму адказалі, што "па выніках праведзенай праверкі кіроўца і пасажыр аўтамабіля Hyundai прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці".

Журналістку АНТ аштрафавалі за язду непрышпіленай у тэлеэфіры
Фота: abw.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі