Журналістку Hrodna.life Ірыну Новік аштрафавалі і выпусцілі
Рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік выпусцілі з РАУС Ленінскага раёна Гродна, паведамляе выданне. Жанчыну затрымалі яшчэ 1 чэрвеня.
Галоўны рэдактар выдання Аляксей Шота сказаў, што Ірыну Новік у міліцыі асудзілі на выязным пасяджэнні суда і аштрафавалі на 725 рублёў (25 базавых велічыняў).
Як распавядала Еўрарадыё, 1 чэрвеня Новік выклікалі да ўчастковага. Выйсці з міліцыі яна ўжо не змагла. Дома ў яе правялі агляд.
Перад тым, 30 траўня, міліцыянты затрымлівалі галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. На яго склалі пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Дома ў яго таксама правялі агляд і забралі ноўтбук, тэлефон, некалькі жорсткіх дыскаў і бел-чырвона-белы парасон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.