Журналістку Hrodna.life Ірыну Новік выклікалі да ўчастковага і там затрымалі
Ірына Новік / facebook.com
Рэдактар спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік затрыманая, паведамляе тэлеграм-канала Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Раніцай у аўторак яна прыйшла ў міліцыю — яе выклікалі да ўчастковага, і выйсці яна ўжо не змагла. Супрацоўнікі міліцыі выехалі да яе дадому, каб правесці агляд.
У нядзелю, 30 траўня, міліцыя затрымлівала галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. На яго склалі пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сілавікі таксама правялі агляд дома і канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, некалькі жорсткіх дыскаў і бел-чырвона-белы парасон.
Нагадаем, у сакавіку ў Новік ужо быў вобшук. Яна праходзіць сведкай па справе Алеся Пушкіна. Крымінальная справа на Пушкіна, а таксама кіраўніка "Цэнтра гарадскога жыцця" Паўла Мажэйку была заведзеная за "рэабілітацыю нацызму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.