Журналістку Любоў Лунёву з Акрэсціна забрала "хуткая"
Журналістку "Белсата" Любоў Лунёву з цэнтра ізаляцыі парвапарушальнікаў на Акрэсціна ўначы забрала "хуткая". Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Спісы Акрэсціна".
Як распавядала Еўрарадыё, 7 снежня Лунёву і аператара Івана Куракевіча затрымалі падчас працы на традыцыйнай панядзелкавай акцыі пенсіянераў "Марш мудрасці" на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. На затрыманых журналістаў склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і да суда адправілі ў ЦІП.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.