Жыццё без пашпарта: як пазбегнуць такой сітуацыі — эфір з Рыхтэр
Ілюстрацыйнае фота
Чым даўжэй беларусы знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, тым больш актуальнымі становяцца “пашпартныя” пытанні. І калі праблемы легальнага знаходжання за мяжой у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння візы вырашаць атрымліваецца даволі лёгка, то сітуацыя ў выпадку заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта іншая.
З якімі праблемамі, звязанымі з легальным знаходжаннем за мяжой, найперш сутыкаюцца беларусы? Што рабіць у такіх сітуацыях і да каго звяртацца? Якія варыянты вырашэння праблемы прапануюць мясцовыя ўлады краін, дзе знаходзяцца беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, сябра працоўнай групы МУС Польшчы па пытаннях беларускіх уцекачоў Крысціна Рыхтэр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.