Жыхар ЗША зняў відэа акіяна, які замерз з-за анамальных халадоў
Жыхар ЗША Раян Кэндзі зняў відэа акіяна (у тым ліку і з дрона), які замерз з-за анамальных халадоў. У той дзень тэмпература паветра ў Масачусэтсы складала ад мінус 8 да мінус 20 градусаў. “Хто хоча паплаваць?”, — жартуе амерыканец.
За суткі два відэа агулам набралі на YouTube больш за 800 тысяч праглядаў.