Жыхара Камянецкага раёна падазраюць у забойстве пяці сабак

Жыхара Камянецкага раёна падазраюць у забойстве пяці сабак

52-гадовага мужчыну жыхара Камянецкага раёна падазраюць у забойстве пяці сабак. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

5 лютага ў міліцыю звярнуўся жыхар вёскі Вялічкавічы, які пабачыў на полі целы сабак. Праз два дні міліцыянты высветлілі, хто знявечыў жывёлаў. Па словах падазраванага, сабакі зайшлі да яго на двор і загрызлі трох курэй. Калі мужчына ўзяў палку, каб адагнаць сабак, тыя нібыта накінуліся  на яго. Па словах вяскоўца, ён забіў жывёлаў, абараняючыся ад іх.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць уладальнікаў сабак. "Ветэрынар агледзеў жывёлаў: яны загінулі ад шматлікіх пераломаў рэбраў і канечнасцяў. Зараз высвятляюць усе акалічнасці здарэння", — кажа Дучэнка. 

Пасля заканчэння праверкі дзеянням мужчыны дадуць прававую ацэнку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі