Жыхарам брэсцкага мікрараёна Граеўка дазволілі карыстацца водаправодам

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на брэсцкіх ратавальнікаў. 

Нагадаем, што з вечара 1 верасня ў мікрараёне пайшла вада з пахам фекаліяў. Пробы вады, узятыя на выпуску водазабору Брэст-Усходні гэтага ўчастка, не адпавядалі санітарным нормам па паху і акісляльнасці. 

Як выявілася, прычынай стала парушэнне правілаў эксплуатацыі водазаборных збудаванняў на Брэсцкім участку Баранавіцкай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных прылад. 

Пасля праверкі супраць кіраўнікоў Брэсцкага ўчастка, Баранавіцкай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных прылад, а таксама прадпрыемства "Дарводаканал" пачалі адміністрацыйны працэс. 

Было праведзенае прамыванне, дэзінфекцыя рэзервуараў чыстай вады водазабору, свідравін і размеркавальных сетак, вёўся пастаянны маніторынг якасці вады. 

Выпадкаў кішэчных інфекцый сярод насельніцтва не зарэгістравана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі