Жыхарка Маладзечна знайшла іртуць у сябе ў супе

З вельмі незвычайным выпадкам сутыкнуліся выратавальнікі ў Маладзечне. Іх выклікалі на правядзенне дэмеркурызацыйных працаў у адзін з гарадскіх інтэрнатаў. Нагодай для выкліку стаў зварот цяжарнай жыхаркі інтэрната ў мясцовую лякарню. Жанчына падазравала, што атруцілася іртуццю, паведамляе "Электронны Барысаў". Па словах пацярпелай, яна выявіла ў прыгатаваным ёю супе небяспечны вадкі метал. Выратавальнікі-пажарнікі, якія прыбылі на месца выкліку, сабралі каля 10 грамаў рэчыва, што прыкладна ў пяць разоў больш, чым можа быць у звычайным градусніку.
 
Пры правядзенні замераў паветра, пароў іртуці выратавальнікі не выявілі. Цяпер па гэтым выпадку праводзіцца праверка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі