Жыхарка Слоніма, якая патэлефанавала ў міліцыю 50 разоў, заплаціць 640 рублёў

Жыхарка Слоніма, якая патэлефанавала ў міліцыю 50 разоў, заплаціць 640 рублёў

Жыхарка Слоніма ў адзін з вечароў патэлефанавала ў міліцыю 50 разоў! Яна набірала нумар 102. У адным выпадку жанчына нецэнзурна выказалася і абразіла аператыўнага дзяжурнага. Яе знайшлі і прыцягнулі да адказнасці. У судзе сланімчанка сваю віну прызнала. Яе аштрафавалі на 640 рублёў, піша "Газета Слонімская".

Пра прычыну тэлефанаванняў жыхаркі Слоніма ў міліцыю не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі