Жыхару Вілейкі прысудзілі 10 сутак за БЧБ-сцяг на на аватарцы ў Viber
Жыхара Вілейкі напрыканцы студзеня затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў Viber, пішуць праваабаронцы.
Мужчына з гэтай аватаркай размяшчаў інфармацыю ў групах. Міліцыянты склалі на яго пратакол за "несанкцыянаванае пікетаванне" (арт. 24.23 КаАП).
На судзе 26 студзеня мужчына пацвердзіў, што сваёй аватаркай ён выказваў публічны пратэст супраць дзейнай улады і цалкам прызнаў віну. Суд Вілейскага раёна прызначыў яму 10 сутак арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.