Жыхары Барысава ў мароз засталіся без цяпла і гарачай вады

Жыхары Барысава ў мароз засталіся без цяпла і гарачай вады

За мінулыя суткі, 23 студзеня, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зафіксавала ў Мінскай вобласці некалькі экстрэмальных выпадкаў.

Так, зранку ў суботу ў Барысаве прарвала цеплатрасу на вуліцы Горкага. Без цяпла і гарачай вады засталіся 27 шматкватэрных жылых дамоў і чатыры ўстановы адукацыі. Цяпло і гарачую вады гараджане атрымалі толькі ў 16.15.

Акрамя таго, у аграгарадку Наваселле МІнскага раёна адбылося адключэнне электрычнасці. Без электразабеспячэння засталіся дзве водазаборныя свідравіны, кацельня, 50 шматкватэрных і 403 прыватныя жылыя дамы. Без вады і цяпла засталіся не толькі жыхары дамоў, але таксама лякарня і школа. Па звестках ратавальнікаў, электрычнасць, водазабеспячэнне і цяпло былі вернутыя на працягу гадзіны.

Прарыў трубаправода адбыўся ўдзень у вёсцы Дзергаі Мінскага раёна. Без халоднай вады засталіся 18 прыватных жылых дамоў. Аварыя была выпраўленая толькі каля 8-й гадзіны вечара.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі