Жыхары Смаленшчыны і Браншчыны цягнуцца “Назад у СССР”
Навагоднія туры з такой назвай у магілёўскіх санаторыях з’яўляюцца самымі папулярнымі сярод нашых усходніх суседзяў.
Каб адчуць настальгію па мінуўшчыне расіяне набываюць кароткачасовыя навагоднія туры. Папулярнасцю карыстаецца таксама і праграма “Дыскатэка 90-х”.
Дырэктарка “Магілёўаблтурыст” кажа, што Беларусь у расіян асацыюецца менавіта з савецкай тэматыкай. Прыезд жа расіян на Новы год у Беларусь становіцца добрай традыцыяй.
Папулярным пераднавагоднім адпачынкам у расіян таксама лічыцца наведванне беларускіх замкаў, перадае “Радыё Магілёў”.
Фота — mobilmusic.ru