Жываловіч паабяцаў сваім апанентам у "БелГазеце" "няўмольную кару нябесную"

Жываловіч паабяцаў сваім апанентам у "БелГазеце" "няўмольную кару нябесную"

Суд адмовіўся разглядаць пазоў, які супрацоўнікі "БелГазеты" выставілі супраць асноўнага акцыянера і былога дырэктара Кірыла Жываловіча. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку, пагражаючы сваім апанентам "непазбежнай і няўмольнай карай нябеснай".

"Сёння я выступіў адказчыкам у судзе па пазове сваіх апанентаў. Суддзя адмовіў у разглядзе пададзенага пазову. Падрабязнасці апускаю свядома, бо каментаваць на дадзены момант няма чаго.

Хачу толькі сказаць, што людзі, якія лічылі, што судовае рашэнне будзе іншым, ужо пакаралі самі сябе. Сёння яны дужа хвалююцца і вельмі турбуюцца. Яны кожную хвіліну, кожную секунду, кожнае імгненне цяпер будуць хадзіць і баяцца. Нават у сне. Таму што зусім хутка іх усіх напаткае непазбежная і няўмольная кара нябесная. Але асабіста я буду маліцца пра дараванне ім", — напісаў Жываловіч.

Аднак Андрэй Бандарэнка напісаў у каментары да паста Жываловіча, што насамрэч у судзе аб'яўлены перапынак да раніцы 12 лютага.

Раней у каментары Еўрарадыё галоўны рэдактар "БелГазеты" Ігар Высоцкі казаў, што на Кірыла Жываловіча падалі ў суд за разбазарванне грошай выдання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі