Жывая трансляцыя з Курапатаў, дзе працягваюцца пратэсты
21 лютага ў Курапатах на ўскраіне Мінска працягваюцца пратэсты. Дзясяткі актывістаў і мясцовых жыхароў выступаюць супраць будаўніцтва пяціпавярховага офіснага будынка. Калі апазіцыянеры хочуць спыніць будоўлю, бо яна вядзецца каля мемарыяла, дзе ў сталінскія часы расстралялі дзясяткі тысяч чалавек, дык мясцовыя жыхары пратэстуюць, бо будучы офісны будынак будзе замінаць пад’язджаць да дамоў на машыне. Радыё Свабода вядзе жывую трансляцыю з месца падзеяў.