Зінэдзін Зідан пакідае "Рэал"
Галоўны трэнер "Рэала" Зінэдзін Зідан пакідае сваю пасаду. Пра гэта ён паведаміў 31 траўня на прэс-канферэнцыі.
45-гадовы спецыяліст узначаліў клуб 4 студзеня 2016 года. Пад яго кіраўніцтвам мадрыдская каманда тройчы запар выйграла Лігу чэмпіёнаў. Акрамя таго, "Рэал", узначалены Зіданам, выйграў чэмпіянат Іспаніі, Суперкубак краіны, два Суперкубкі УЕФА і двойчы — клубны чэмпіянат свету сярод клубаў. Агулам каманда за час кіраўніцтва Зідана заваявала дзевяць трафеяў.
"Я люблю гэты клуб ўсім сэрцам, — кажа Зыдан. — Разумею, што многім заўзятарам гэтае рашэнне падасца бессэнсоўным, але ў мяне іншае меркаванне. Прыйшоў час для пераменаў... Я раблю гэта на карысць камандзе". Ён прызнаўся, што пакуль не збіраецца трэніраваць іншы клуб.
Для прэзідэнта "Рэала" Фларэнтына Перэса сыход Зінедзіна Зідана стаў поўнай нечаканасцю. Ён спадзяецца, што футбольны спецыяліст яшчэ вернецца.
Perez: "I was not prepared for the news, I want to think Zizou for his dedication, passion and affection. His behaviour is an example for all. I hope this is not a goodbye, and I want him to return someday." #RealMadrid
— footballespana (@footballespana_) 31 мая 2018 г.