Змены ў беларускім правапісе ўводзяцца з 1 верасня наступнага года

Змены і дадаткі ў правілы беларускай мовы ўводзяцца ў Беларусі з 1 верасня 2010 года. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук Аляксандр Лукашанец.
Па яго словах, змены ў правапісе закрануць каля двух дзясяткаў слоў-выключэнняў і запазычанняў.

Большасць граматычных правіл не змяніліся: яны інакш структураваныя, што робіць іх больш лагічнымі, спрашчае запамінанне і аблягчае вывучэнне мовы ў школе, падкрэсліў Лукашанец.

Моўныя новаўвядзенні ніякім чынам не закрануць выпускнікоў школ 2010 года на цэнтралізаваным тэставанні, паколькі змененыя нормы ў тэсты не трапляюць.

Плануецца, што да пачатку наступнага навучальнага года ўсе школьнікі будуць забяспечаныя падручнікамі, напісанымі паводле новых правіл, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі