Змітра Дашкевіча некалькі гадзінаў пратрымалі ў міліцыі

Змітра Дашкевіча некалькі гадзінаў пратрымалі ў міліцыі

Апазіцыянера Змітра Дашкевіча некалькі гадзінаў пратрымалі ў Бараўлянскім РАУС. Як паведамяе Радыё Свабода са спасылкай на блогера Эдуарда Пальчыса, які стаў сведкам затрымання, гэта адбылося позна ўвечары 22 чэрвеня. Дашкевіч усталяваў ля рэстарану “Паедзім паядзім”  банер “Курапаты — дарога смерці”.

Фармальнай падставай для затрымання стала “парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў”. Разам з Дашкевічам у міліцыю забралі актывіста Валерыя Жэбрака, які дапамагаў перавозіць банер.

Праз некалькі гадзінаў апазіцыянераў адпусцілі.

Тэкст банера — гэта адсылка да артыкула Зянона Пазняка, апублікаванага 30 гадоў таму. У ім гаворка вялася пра масавыя расстрэлы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі