Знешні доўг Беларусі сёлета вырас на 4,8% — да 13 млрд долараў
Гэта 17,8% валавога ўнутранага прадукта.
Як інфармуе БЕЛТА, з пачатку 2014 года знешні дзяржаўны доўг нашай краіны павялічыўся на $603,3 млн, ці на 4,8%. На 1 кастрычніка ён складае 13 млрд долараў. Гэта 17,8% валавога ўнутранага прадукта.
"Интерфакс-Запад" дадае, што сёлета Беларусь накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу $4 млрд 76,9 млн. Грошы былі пераведзены ў Расію, Кітай, Венесуэлу, ЗША і Германію.
Фота: Fotolia