Знойдзеныя целы 196 пасажыраў самалёта, збітага над Данбасам
Пошукі ўскладняюцца прысутнасцю ўзброеных баевікоў, якія чыняць перашкоды працы ратавальнікаў.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на ўкраінскую Дзяржаўную службу надзвычайных сітуацый. Паводле інфармацыі ведамства, па стане на 7.00 20 ліпеня знойдзеныя целы 196 загінулых. Кіраўнік пошукавых работ вызначыў квадрат пошуку плошчай 34 квадратных кіламетры. Абследавалі каля 32 квадратных кіламетраў тэрыторыі.
У галоўным упраўленні ДСНС Украіны ў Харкаўскай вобласці разгарнулі штаб па стварэнні належных умоваў працы Дзяржаўнай камісіі па расследаванню прычын авіякатастрофы. Да пошукава-ратавальных прац прыцягнулі 380 чалавек і 20 адзінак тэхнікі.
Фота: REUTERS