Зняволеных у РФ па-ранейшаму адпраўляюць на вайну, толькі вярбуюць не вагнераўцы

Адзін аўтамат на дваіх / ria.ru
Адзін аўтамат на дваіх / ria.ru

Уладальнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын заявіў, што яго кампанія цалкам перастала вербаваць расійскіх зняволеных для ўдзелу ў вайне ва Украіне. Аднак, як сведчыць расійская праваабаронца Вольга Раманава, зняволеных па-ранейшаму адпраўляюць на фронт. З мінулых выходных у калоніях працуюць нейкія "прадстаўнікі міністэрства абароны", якія і займаюцца вярбоўкай. Абяцаюць за ўдзел у вайне памілаванне і свабоду. У нядзелю партыя завербаваных імі зняволеных была адпраўлена на фронт з Кемерава, у чацвер — з Валгаградскай вобласці.

ПВК  "Вагнер" займалася вярбоўкай зняволеных з лета мінулага года. Ім абяцалася зняццё пакарання і грошы. Мяркуецца, што на фронт трапілі дзясяткі тысяч зняволеных (да 50 тысяч). Многія з іх загінулі, былі параненыя, некаторыя дэзерціравалі ці трапілі ў палон. Яшчэ летась стала вядома, што ў "вагнераўцаў" з'явіўся канкурэнт — ПВК, створаная Мінабароны РФ. Атрымліваецца, што апошняя выціснула кампанію Прыгожына. Пакуль толькі з калоній у Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі