Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі за кошт расійскага крэдыту
У нацыянальным вызначэнні яны павялічыліся амаль на 134 млн долараў, паводле метадалогіі МВФ — толькі на $10,8 млн.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі ў красавіку за кошт крэдыту Расіі ў расійскіх рублях. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка. Нагадаем, 30 красавіка Беларусь атрымала крэдыт у памеры 6 млрд 200 млн расійскіх рублёў (гэта 110 мільёнаў долараў).
У нацыянальным вызначэнні ЗВР павялічыліся амаль на 134 млн долараў і на 1 траўня складалі 5 млрд 127 млн 200 тысяч долараў. Паводле метадалогіі Міжнароднага валютнага фонду, золатавалютныя рэзервы нашай краіны павялічыліся толькі на $10,8 млн. На 1 траўня яны складалі 4 млрд 571 млн 300 тысяч долараў.
Фота: Fotolia, ria.ru