Зонд Cassini перадаў на Зямлю апошні сігнал

Зонд Cassini перадаў на Зямлю апошні сігнал

Зонд Cassini перадаў на Зямлю апошні сігнал. Пасля гэтага сувязь з ім была страчана. Cassini згарэў у атмасферы Сатурна, інфармуе каардынацыйны цэнтр NASA. Адзначаецца, што зонд “стаў часткай планеты, якую вывучаў”. Цяпер навукоўцы будуць вывучаць апошнія дадзеныя, якія былі перададзены на Зямлю.

Cassini працаваў у космасе амаль два дзесяцігоддзі, даследаваў Сатурн на працягу 13 гадоў. Былі перададзены 500 тысяч фотаздымкаў. Рухавік яго ўжо не мог функцыянаваць у нармальным рэжыме. Каб зонд не дрэйфаваў вакол Сатурна і не ўрэзаўся ў адзін з яго спадарожнікаў (навукоўцы падкрэсліваюць важнасць захаваць іх у недатычнасці для будучых даследаванняў), быў выбраны варыянт яго спалення ў атмасферы.

Вядома, што Cassini — адзін з самых дарагіх праектаў NASA. Пры гэтым ён быў паспяховым і працяглым. У праекце бралі ўдзел спецыялісты з Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі