Зварот Клічко: Улада сцягвае байцоў з усёй краіны, але нас больш (відэа)

Віталь Клічко 20 студзеня запісаў відэазварот да ўкраінцаў. У ім ён сцвярджае, што ўлада за два месяцы не пачула голас соцень тысяч удзельнікаў акцый пратэсту, яна аб'явіла вайну народу Украіны і давяла сітуацыю да таго, што ў цэнтры Кіева "пачаліся баявыя дзеянні".



"Я заклікаю ўсіх грамадзян і патрыётаў абараніць сваю краіну і сваю будучыню! Сёння месца ўсіх неабыякавых — у сталіцы. На Майдане", — заявіў Віталь Клічко. Паводле яго словаў, улада сцягвае ў сталіцу байцоў сілавых структур з усёй краіны, "але нас больш". Лідар партыі УДАР заклікае, што прысутнасць у цэнтры Кіеве дапаможа зрабіць так, "каб перамагла Украіна, а не Януковіч".
 

Чаму радыкалізаваўся Майдан? Хроніка падзей (фота, відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі