Звесткі аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты абнародуюць пасля іх рэгістрацыі
Інфармацыя пра памер маёмасці і даходы кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі будуць апублікаваныя ў цэнтральных сродках масавай інфармацыі пасля рэгістрацыі кандыдатаў. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Па словах чыноўніцы, выбаршчыкі змогуць азнаёміцца з гэтымі звесткамі. Ярмошына дадала, што на працягу пяці дзён Цэнтрвыбаркам праверыць пададзеныя дэкларацыі аб даходах і маёмасці патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, іх мужа ці жонкі, а таксама паўналетніх чальцоў сям'і, якія пражываюць разам з імі. Дапамогуць ім у гэтым адпаведныя органы, дзе рэгіструецца маёмасць грамадзян і ёсць звесткі пра іх даходы.
Як Еўрарадыё дамагалася дэкларацыі аб прыбытках ад прэтэндэнтаў у прэзідэнты
Фота: БЕЛТА